Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец занепакоены эскалацыяй насілля ў Сірыі

Папа заклікаў міжнародную супольнасць прыкласці ўсе намаганні для дапамогі сірыйскаму народу. Аб гэтым ён казаў падчас на малітве “Анёл Панскі”, якая 9 лютага 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

“Працягваюць прыходзіць смутныя навіны з паўночна-заходняй Сірыі, у прыватнасці пра сітуацыю шматлікіх жанчын і дзяцей, людзей, якія вымушаныя ўцякаць па прычыне ваеннай эскалацыі”, - заўважыў Пантыфік.

“Зноў скіроўваю мой настойлівы заклік да міжнароднай супольнасці і ўсіх бакоў, выкарыстаць усе дыпламатычныя інструменты, дыялог і перамовы, пры павазе да міжнароднага гуманітарнага права, каб выратаваць жыццё і лёс мірнага насельніцтва”, - сказаў Францішак.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
09 лютага 2020, 12:25