1581154646929.JPG

Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Украіны

8 лютага 2020 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Затым палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Перамовы ў Дзяржаўным сакратарыяце былі галоўным чынам прысвечаны гуманітарнай сітуацыі і пошуку міру ў кантэксце канфлікту, які з 2014 г. дагэтуль мучыць Украіну. У сувязі з гэтым выказваліся супольныя пажаданні, каб усе бакі праявілі найбольшую ўвагу да патрэбаў насельніцтва, якое з’яўляецца першай ахвярай насілля, а таксама адказнасць і паслядоўнасць у дыялогу.

Былі таксама разгледжаны тэмы, якія тычацца двухбаковага супрацоўніцтва і ўкладу Каталіцкага Касцёла, прысутнага ў краіне ў розных абрадах.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

08 лютага 2020, 12:58