Святы Айцец заклікае маліцца за ахвяр гандляроў людзьмі
На працягу лютага маліцца за мігрантаў, якія трапілі ў рукі гандляроў, заклікаў Папа. Ён агучыў і патлумачыў сваю інтэнцыю ў відэароліку, распаўсюджаным Сусветнай сеткай малітвы.
“Часта мігранты – гэта ахвяры кантрабанды і гандлю людзьмі. Гэта адбываецца ў тым ліку і па прычыне карумпаванасці людзей, гатовых на ўсё, каб толькі абагаціцца. Грошы ад іх брудных і вераломных спраў – гэта грошы заплямленыя крывёй. Я не перабольшваю – гэта грошы, заплямленыя крывёй”, - сказаў Папа.
“Mолімся, каб крык братоў-мігрантаў, якія трапілі ў рукі нядобрасумленных кантрабандыстаў, быў пачуты і ўзяты пад увагу”, - агучыў малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц Святы Айцец.
06 лютага 2020, 14:11