У юбілей “Laudato si’” Папа наведае рэгіён з кепскай экалогіяй
З нагоды пяцігоддзя энцыклікі “Laudato si’” Францішак здзейсніць візіт у італьянскую дыяцэзію Ачэра, у правінцыі Неапаль, на тэрыторыі рэгіёна Кампанія.
Падарожжа адбудзецца 24 мая 2020 г. Месца пілігрымкі Пантыфіка мае сумную славу ў сувязі з яго кепскай экалагічнай сітуацыяй. Афіцыйная праграма візіту будзе абвешчана пазней.
Пастыр дыяцэзіі Ачэра, біскуп Антоніа Дзі Дона, распавёў Vatican News, што Папа сустрэнецца з мэрамі гарадоў рэгіёну, а таксама з бацькамі маладых людзей, якія памерлі ад анкалагічных захварованняў, выкліканых забруджанасцю навакольнага асяроддзя.
08 лютага 2020, 14:37