1584275858494.jpg

Францішак: Хрыстус – крыніца жывой вады, якая дае збаўленне

Хрыстус – адзіная крыніца жывой вады, якая можа заспакоіць прагу жыцця і любові, якую носім у сэрцы, - падкрэсліў Папа перад малітвай “Анёл Панскі”, якая 15 сакавіка 2020 г. трансліравалася з Ватыкана.

Прапануем поўны тэкст разважання Пантыфіка:

“Евангельскі ўрывак на гэту нядзелю, трэцюю нядзелю Вялікага посту, распавядае пра сустрэчу Езуса з самаранскай жанчынай (пар. Ян 4,5-42). Ён быў дарозе разам са сваімі вучнямі і спыніўся ля студні ў Самарыі. Юдэі лічылі самаран ератыкамі і вельмі імі пагарджалі, лічылі іх грамадзянамі другога гатунку. Езус быў стомлены і адчуваў смагу. Калі падышла жанчына, каб узяць вады, Ён папрасіў яе: “Дай мне піць” (Ян 4,7). Такім чынам, зламаўшы ўсе бар’еры, Ён пачаў дыялог, падчас якога адкрыў гэтай жанчыне таямніцу жывой вады, гэта значыць Святога Духа, Божага дару. Сапраўды, на здзіўленую рэакцыю жанчыны, Езус адказаў: “Калі б ты ведала дар Божы і хто кажа табе: “Дай мне піць”, то сама прасіла б у Яго, і Ён бы даў табе жывой вады” (Ян 4,10).

Галоўная тэмай гэтага дыялогу была вада. З аднаго боку, вада як жыццёва неабходны элемент, які заспакойвае цялесную смагу і падтрымлівае жыццё. З іншага боку, вада як сімвал боскай ласкі, якая дае вечнае жыццё. У біблійнай традыцыі Бог – гэта крыніца жывой вады. Так гавораць псальмы, прарокі. Аддаленне ад Бога, крыніцы жывой воды, і ад Яго закону, выклікае найгоршую засуху. Гэты досвед народу Ізраэля меў у пустыні. На доўгім шляху да свабоды, згараючы ад смагі, ён пратэставаў супраць Майсея і супраць Бога з-за адсутнасці вады. Тады, згодна з жаданнем Бога, Майсей зрабіў так, каб вада пацякла са скалы, як знак провіду Бога, які суправаджаў свой народ і ажыўляў яго (пар. Зых 17,1-7).

Рэпартаж з Апостальскага палацу ў Ватыкане

Апостал Павел інтрэпрэтаваў гэтую скалу як сімвал Хрыста. Ён казаў, што скала – гэта Хрыстус. Гэта таямнічы вобраз Яго прысутнасці пасярод пілігрымуючага Божага Народу. Хрыстус сапраўды з’яўляецца Святыняй, з якой, згодна з тым, што бачылі прарокі, выцякае Святы Дух, які ачышчае і ажыўляе. Хто прагне збаўлення, можа задарма чэрпаць з Езуса, і Святы Дух стане ў ім крыніцай поўнага і вечнага жыцця. Абяцанне жывой вады, якое Езус даў самаранцы, стала рэальнасцю ў Яго Пасхе: з Яго прабітага боку выцеклі “кроў і вада” (Ян 19,34). Хрыстус, забітае і ўваскрослае Ягня, з’яўляецца крыніцай, з якой выцякае Святы Дух, які выпраўляе грахі і адраджае да новага жыцця.

Гэты дар з’яўляецца крыніцай сведчання. Як самаранка, кожны, хто сустракае жывога Езуса, адчувае патрэбу расказаць пра Яго іншым, каб усе пачалі вызнаваць, што Езус “сапраўды Збаўца свету”, як казалі потым суайчыннікі гэтай жанчыны. Таксама і мы, адроджаныя да жыцця праз хрост, пакліканы сведчыць пра жыццё і надзею, якія ёсць у нас. Калі наш пошук і наша прага знойдуць у Хрысце поўнае суцяшэнне, пакажуць, што збаўленне не ў “рэчах” гэтага свету, якія выклікаюць толькі засуху, але ў Тым, які нас палюбіў і заўсёды любіць: у Езусе нашым Збаўцы, у жывой вадзе, якую Ён нам дорыць.

Няхай Найсвяцейшая Марыя дапаможа нам умацоўваць жаданне Хрыста, крыніцу жывой вады, адзінага, хто можа заспакоіць прагу жыцця і любові, якую носім у сэрцы”.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 сакавіка 2020, 13:12