Vienna-AnnunciationpaintinpresbyteryofSalesianerkirche.jpg

Пантыфік: прыняцце волі Бога – крыніца новага жыцця

Панна Марыя ўказвае шлях да пазнання Езуса: гэта прыняцце волі і задум Бога, якія заўсёды нас перавышаюць, - падкрэсліў Папа 25 сакавіка 2020 г., вітаючы вернікаў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

“Сёння, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, давяраю ўсіх Маці Езуса і нашай Маці. Няхай яна, якая сказала “так” у Назарэце, дапаможа вам кожны дзень казаць “так” Пану, які заклікае прыняць Яго і ісці за Ім ва ўсіх жыццёвых сітуацыях”, - заклікаў Святы Айцец.

Францішак падкрэсліў, што прыняцце з даверам Божай волі, з’яўляецца крыніцай новага жыцця, што пацвярджае гісторыя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 сакавіка 2020, 11:13