1584280366107.jpg

Святы Айцец: паяднаныя з Хрыстом, мы не самотныя

Паяднаныя з Хрыстом мы ніколі не з’яўляемся самотнымі, - нагадаў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі”, якую правёў 15 сакавіка 2020 г. з бібліятэкі Апостальскага палацу ў Ватыкане.

“У цяперашняй сітуацыі пандэміі, у якой жывём больш ці менш ізалявана, мы пакліканы нанова і глыбей адкрыць каштоўнасць еднасці, якая лучыць усіх членаў Касцёла. Паяднаныя з Хрыстом мы ніколі не з’яўляемся самотнымі, але ствараем адно Цела, Галавой якога з’яўляецца Ён. Гэта еднасць умацоўваецца малітвай, а таксама духоўнай Камуніяй у Эўхарыстыі, якая з’яўляецца рэкамендаванай практыкай, калі няма магчымасці прыняць гэты сакрамэнт. Я кажу гэта ўсім, асабліва людзям, якія жывуць у адзіноце”, - сказаў Францішак.

Святы Айцец выказаў сваю блізкасць усім хворым і бедным, а таксама людзям, якія аб якіх клапоцяцца.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 сакавіка 2020, 13:42