INSTAGRAM.D4W-_DSC1517.JPG

Твіт Святога Айца ў Міжнародны жаночы дзень

Папа прымеркаваў сваё паведамленне ў Твітэр да Міжнароднага жаночага дня. Традыцыі віншаваць жанчын з “8 сакавіка” Францішак прытрымліваецца практычна з пачатку свайго пантыфікату.

“Клопат пра жыццё для жанчыны – нешта натуральнае. Жанчына паказвае, што сэнс жыцця заключаецца не ў тым, каб працягваць вырабляць рэчы, а ў тым, каб глыбока прымаць тое, што ўжо існуе”, - напісаў Пантыфік у сваім твіце 8 сакавіка 2020 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 сакавіка 2020, 13:55