Францішак: не страціць еднасці падчас актуальнага крызісу
Не страціць еднасці ва ўмовах крызісу, выкліканага пандэміяй каронавіруса, - заклікаў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 14 красавіка 2020 г. цэлебраваў у ватыканскім доме св. Марты.
“Памолімся, каб Пан адарыў ласкай еднасці паміж намі. Няхай цяжкасці гэтага часу дапамогуць нам адкрыць адзінства паміж намі, еднасць, якая заўсёды вышэйшая за любыя падзелы”, - сказаў ва ўступе да літургіі Святы Айцец.
Пасля св. Імшы прайшла кароткая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Францішак удзяліў Эўхарыстычнае благаслаўленне і заклікаў вернікаў, якія ўдзельнічалі ў прамой трансляцыі, да прыняцця духоўнай св. Камуніі. На завяршэнне літургіі праспявалі традыцыйную марыйную велікодную антыфону “Уладарка неба”.
14 красавіка 2020, 11:15