Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане

Пантыфік: мы не самотныя пасярод выпрабаванняў

Даверыцца Божай міласэрнасці і заступніцтву св. Яна Паўла ІІ, 15-я гадавіна смерці якога прыпадае на 2 красавіка 2020 г., заклікаў Святы Айцец.

“Сучасны чалавек бачыць знакі смерці, якія сталі больш заўважнымі на гарызонце цывілізацыі. Ён усё больш і больш жыве ў страху, знаходзячыся пад пагрозай у самой сутнасці свайго існавання. Калі вам будзе цяжка, няхай вашы думкі скіроўваюцца да Хрыста: ведайце, што вы не самотныя. Ён вас суправаджае і ніколі не расчаруе. У гэтыя цяжкія дні, якія мы перажываем, заклікаю вас даверыцца Божай міласэрнасці і заступніцтву св. Яна Паўла ІІ, у вігілію 15-годдзя дня яго смерці”, - сказаў Францішак, вітаючы вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі 1 красавіка 2020 г.

Пантыфік заклікаў знайсці ў крыжы Хрыста “падтрымку і суцяшэнне пасярод жыццёвых выпрабаванняў; не баяцца ўзяць на сябе крыж, каб, як Ён, даверыцца Божай волі і прыняць удзел у хвале Уваскрасення.

Святы Айцец пажадаў вернікам, каб апошні этап Вялікага посту паспрыяў належнай падрыхтоўцы да святкавання Вялікадня і прывёў “кожнага да яшчэ большага адчування прысутнасці Хрыста”.
 

01 красавіка 2020, 12:52