Пантыфік падзякаваў зняволеным за разважанні Via Crucis
Папа напісаў адмысловы ліст вязням і пенітэнцыярнаму персаналу супольнасці турмы “Due Palazzi”, у якім прызнаўся ў асаблівай натхнёнасць медытацый.
“Дзякуй, што вы падзяліліся са мной часткай вашай гісторыі. Бог распавядае пра сябе і гаворыць з намі ў гісторыі, запрашае нас слухаць уважліва і міласэрна. Я таксама хачу падзякаваць вам за тое, што вы развеялі свае імёны не ў моры ананімнасці, а сярод многіх людзей, звязаных з турэмным светам. Такім чынам, у Via Crucis вы дзеліцеся сваёй гісторыяй з усімі тымі, хто ў свеце жыве ў падобнай на вашу сітуацыі. Суцяшальна чытаць гісторыю, у якой жывуць не толькі вязні, але і ўсе, хто ангажыраваны ў турэмную рэчаіснасць. Разам гэта магчыма. Разам. Я моцна абдымаю вас”, - напісаў Пантыфік.
Падчас сёлетняга Крыжовага Шляху стацыі будуць устаноўлены ўздоўж каланады плошчы св. Пятра да дзядзінца базылікі. Крыж панясуць па чарзе дзве групы вернікаў: зняволеныя падуанскай турмы “Due Palazzi”, якія падрыхтавалі разважанні да набажэнства, і ватыканскія медыкі – ад імя ўсіх медыцынскіх работнікаў, якія ў гэты час знаходзяцца на “перадавой” барацьбы з каронавірусам.