Папа на Вялікі тыдзень: навучымся ад Марыі ўнутранай цішыні
Святы Айцец скіраваў вернікам пажаданні на Вялікі тыдзень. Адмысловы зварот ён скіраваў 5 красавіка 2020 г. перад малітвай “Анёл Панскі” у ватыканскай базыліцы св. Пятра.
“Людзі і сем’і, якія не змогуць удзельнічаць у літургічных цэлебрацыях, запрашаюцца збірацца на малітве дома, карыстаючыся дапамогай тэхналагічных сродкаў. Духоўна злучымся з хворымі, іх блізкімі і тымі, хто з самаахвярнасцю клапоціцца аб іх; будзем маліцца за памерлых, у святле пасхальнай веры. Кожны мае месца ў нашым сэрцы, нашай памяці, нашай малітве”, - сказаў Папа.
“Навучымся ад Марыі ўнутранай цішыні, позірку сэрца, веры, напоўненай любоўю, каб ісці за Езусам па крыжовым шляху, які вядзе да хвалы ўваскрасення. Яна крочыць з намі і падтрымлівае нашу надзею”, - дадаў Святы Айцец.
05 красавіка 2020, 14:07