Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Францішак даў параду першакамунійным дзецям

Чакаць прыняцця Першай св. Камуніі з малітвай і вывучаючы катэхізіс, каб паглыбляць знаёмства з Езусам, узрастаючы ў дабрыні і служэнні іншым, - заклікаў Папа 17 мая 2020 г. пасля малітвы “Уладарка Неба”.

Францішак заўважыў, што ў маі ў многіх парафіяй існуе традыцыя цэлебрацыі св. Імшы з удзяленнем Першай св. Камуніі, але сёлета, па прычыне пандэміі, гэты цудоўны і святочны момант веры быў перанесены. “Таму жадаю скіраваць цёплыя думкі да дзяцей, якія павінны былі першы раз прыняць Эўхарыстыю”, - сказаў Папа.

“Дарагія, запрашаю вас перажыць гэты час чакання ў якасці магчымасці падрыхтавацца да яго яшчэ лепш: з малітвай, чытаючы катэхізіс, каб паглыбіць знаёмства з Езусам, узрастаючы ў дабрыні і служэнні іншым. Добрага шляху!”, - падбадзёрыў Святы Айцец.
 

17 мая 2020, 12:29