Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Францішак да журналістаў: дзяліцца канструктыўнымі гісторыямі

Папа прыгадаў, што 24 мая 2020 г. адзначаецца Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі. Сёлета яго тэма: “І каб ты распавядаў...” (Зых 10, 2). Жыццё становіцца гісторыяй”.

“Няхай гэта падзея заахвоціць нас распавядаць і дзяліцца канструктыўнымі гісторыямі, якія дапамогуць нам зразумець, што мы ўсе з’ўляемся часткай гісторыі, большай за нас, і можам глядзець з надзеяй у будучыню, калі будзем па-сапраўднаму клапаціцца адно пра аднаго як браты”, - сказаў ён.

Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі адзначаецца ў нядзелю пасля ўрачыстасці Унебаўшэсця Пана. Папскі зварот да яго традыцыйна распаўсюджваецца 24 студзеня – ва ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў.

У сёлетнім пасланні Папа спаслаўся на наказ, які Майсей атрымаў ад Бога: распавядаць пра цуды, што Пан учыніў для ізраільскага народу, каб яны захаваліся ў памяці людзей.

“Хачу прысвяціць сёлетняе Пасланне тэме апавядання, бо веру, што, каб не заблукаць, нам трэба дыхаць праўдай добрых гісторый: гісторый, якія будуюць, а не разбураюць; гісторый, якія дапамагаюць адшукаць карані і моц, каб рухацца наперад”, - патлумачыў Пантыфік.
 

24 мая 2020, 12:42