1587413583294.jpg

Пантыфік: малітва за журналістаў, якія памерлі ў выніку пандэміі

6 мая 2020 г., падчас Эўхарыстыі, якая трансліравалася з капліцы Дома св. Марты, Папа ўзгадаў супрацоўнікаў медыя, якія памерлі ў выніку пандэміі каронавіруса.

“Будзем маліцца за мужчын і жанчын, якія працуюць сёння ў сродках масавай інфармацыі. У гэты час пандэміі яны шмат рызыкуюць і шмат робяць. Няхай Пан дапаможа ім у гэтай працы пастаяннага паведамлення праўды”, - заклікаў Францішак ва ўступе да літургіі.

Па дадзеных Press Emblem Campaign, у свеце, пачынаючы з 1 сакавіка, з прычыны COVID-19 памерлі 55 журналістаў з 23 краін.

Першы выпадак смерці журналіста ад каронавіруснай інфекцыі быў зафіксаваны арганізацыяй 21 сакавіка. Як адзначаецца, больш за ўсё супрацоўнікаў СМІ памерла ў Эквадоры, там ахвярамі каронавіруса сталі 9 чалавек, у ЗША – 8, у Бразіліі – 4, у Іспаніі і Вялікабрытаніі па 3.

06 мая 2020, 10:36