Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Папа маліўся аб еднасці палітыкаў перад абліччам пандэміі

Перад абліччам пандэміі маліцца аб Божай дапамозе для кіраўнікоў народаў, заклікаў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 2 мая 2020 г. цэлебраваў у ватыканскім Доме св. Марты.

“Памолімся сёння за кіраўнікоў, якія нясуць адказнасць за клопат аб сваіх народах у гэты крытычны перыяд: кіраўнікоў дзяржаў, урадаў, заканадацаў, мэраў, кіраўнікоў рэгіёнаў, каб Пан дапамог ім і адарыў сіламі, бо іх праца нялёгкая. Няхай, калі паміж імі ёсць рознагалоссі, яны зразумеюць, што ў крытычныя перыяды, яны павінны быць моцна з’яднанымі дзеля дабра народу…”, - сказаў Папа.

На заканчэнне св. Імшы Пантыфік правёў кароткую Эўхарыстычную адарацыю і ўдзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам, заклікаючы вернікаў, якія прымалі ўдзел у св. Імшы, дзякуючы трансляцыі ватыканскіх СМІ, да духоўнай св. Камуніі.
 

02 мая 2020, 10:54