Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
09-10-2016 Veglia Giubileo Mariano.jpg

Ватыкан: Папа правядзе малітву на Ружанцы

У суботу, 30 мая 2020 г., у Ватыканскіх садах Святы Айцец узначаліць малітву Ружанца. Дзякуючы прамой трансляцыі ватыканскіх СМІ, будзе створаны тэлемост з марыйнымі санктуарыямі ва ўсім свеце.

Набажэнства арганізуе Папская рада па новай евангелізацыі. Падчас яго будзе наладжана сувязь з найбуйнейшымі санктуарыямі: у Еўропе – з французскім Лурдам, партугальскай Фацімай, італьянскімі Сан-Джавані Ратонда і Пампеямі, а таксама польскай Чэнстаховай; у Злучаных Штатах – з Вашынгтонам; у Афрыцы – з нігерыйскім Элеле і Ямусукра ў Кот-д’Івуары; у Лацінскай Амерыцы – з мексіканскім Гвадэлупэ, калумбійскім Чыкінкіра і Луханам і Мілагра ў Аргентыне.

Асобнымі дзясяткамі Ружанца будуць маліцца прадстаўнікі розных груп, якія асабліва пацярпелі ад каронавіруса: урач і медсястра; вылечаны і той, хто страціў члена сям’і; святар, бальнічны капелан і законніца; фармацэўт і журналіст; валанцёр грамадзянскай абароны са сваёй сям’ёй; маладая сям’я, у якой нарадзілася дзіця ў гэты час, знак надзеі і перамогі жыцця над смерцю, - паінфармавала Папская рада па новай евангелізацыі.

Традыцыю завяршаць май ружанцовай малітвай ля Лурдскага грота, размешчанага ў Ватыканскіх садах, увёў у 1979 г. св. Ян Павел ІІ.

26 мая 2020, 11:22
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930