Францішак адрасаваў словы падтрымкі вядомаму паралімпійцу
Францішак адрасаваў Алесандра Дзанардзі, які з мінулай пятніцы знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі ў Сіене, словы падтрымкі.
“Дарагі Алесандра, Ваша гісторыя – прыклад таго, як можна пачаць па-новаму пасля раптоўнага прыпынку. Праз спорт Вы навучылі нас гераічнаму жыццю, ператварыўшы інваліднасць ва ўрок чалавечнасці. У гэты пакутны момант я побач з Вамі, малюся за Вас і Вашу сям’ю. Няхай Пан благаславіць Вас, а Маці Божая ахоўвае”, - гаворыцца ў лісце, апублікаваным “La Gazzetta dello Sport”.
Алесандра Дзанардзі прымаў актыўны ўдзел у аўкцыёне, ініцыяваным Францішкам з мэтай збору сродкаў для бальніц у Бергама і Брэшыі, якія апынуліся на перадавой барацьбы з каронавірусам. Для дабрачыннай ініцыятывы спартсмен прапанаваў майку, у якой перамог на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 г.
Былы пілот Формулы-1 страціў ногі пасля жудаснай аварыі на трасе ў 2001 г. 19 чэрвеня 2020 г. падчас трэніроўкі на ровары з ручным прывадам Дзанардзі трапіў у сур'ёзнае ДТЗ з удзелам грузавіка, быў дастаўлены ў шпіталь, праапераваны і ўведзены ў стан штучнай комы.