Электраровар, ахвяраваны Святым Айцом Электраровар, ахвяраваны Святым Айцом 

Францішак ахвяраў электраровар для дабрачыннага аўкцыёну

Святы Айцец ахвяраваў электрычны ровар для дабрачыннага аўкцыёну, арганізаванага для збору сродкаў на пілігрымку ў Лурд дзяцей з анкалагічнага аддзялення каталіцкага шпіталя “Джэмэлі” у Рыме.

Электраровар вядомай італьянскай маркі Piaggio быў перададзены дабрачыннай арганізацыі UNITALSI, арганізатару аўкцыёна, якая спецыялізуецца на пілігрымках няпоўнаспраўных у санктуарыі.

Некалькі тыдняў таму Францішак ахвяраваў на дабрачынныя мэты ўнікальны брэндзіраваны гоначны ровар колераў ватыканскага і аргентынскага сцягоў, які яму падарыў шматразовы чэмпіён свету па веласпорце Пэтэр Саган. Двухколавая машына была прададзена за 30 тыс. еўра. Выручаныя сродкі пайшлі на патрэбы бальніцы імя Яна XXIII у Бергама і медустановы Fondazione Poliambulanza ў Брэшыі, якія прынялі на сябе галоўны ўдар падчас барацьбы з каронавірусам у Італіі.

Пантыфік наведваў анкалагічнае аддзяленне “Джэмэлі” і сустракаўся з яго пацыентамі 31 мая 2013 г.
 

25 чэрвеня 2020, 11:27