Францішак да моладзі: шукайце сэнс і прыгажосць жыцця
Францішак звярнуўся да яе ўдзельнікаў з пасланнем, у якім нагадаў, што “Scuolas Occurentes” была заснавана спантанна, як адказ на крызіс. Калі крызіс спрыяў толькі распаўсюджванню насілля, адукацыя з’яднала моладзь, даючы сэнс, і таму, ствараючы прыгажосць, - напісаў ён.
Святы Айцец нагадаў, што крызісы з’яўляюцца нагодай для пераўтварэнняў. Яны могуць станавіцца вельмі небяспечнымі, калі побач з намі няма добрага спадарожніка. Тады мы палохаемся, закрываемся ў сабе, хаваем сваё пакліканне, губляем прыгажосць.
Ля вытокаў “Scuolas Occurentes” было слуханне моладзі і моцнае жаданне знайсці выйсце з крызісу. Францішак падкрэсліў, што адукацыя патрабуе ўважлівага слухання, стварэння культуры, святкавання, а не толькі завучвання фактаў. Менавіта такой адукацыі спрыяе ватыканскі Фонд.
Папа нагадаў, што заснавальнікі “Scuolas Occurentes” ніколі не спадзяваліся, што гэта ініцыятыва набудзе глабальны маштаб і дасць пачатак цэлай культуры, якую характарызуе ўзаемадзеянне паміж розумам, сэрцам і рукамі. Пантыфік заўважыў, што сёння Фонд садзейнічае сустрэчы паміж моладдзю з розных частак свету, а таксама дапамагае ёй знайсці сэнс жыцця пасярод актуальнага крызісу, выкліканага пандэміяй.
Святы Айцец звярнуў увагу на важнасць узаемных адносін паміж пакаленнямі, каб чалавецтва мела карані і будучыню, а таксама заклікаў моладзь заўсёды быць удзячнымі, шукаць сэнс і прыгажосць у сваім жыцці.
“Scholas Occurrentes” – гэта глабальная сетка школ пад эгідай Каталіцкага Касцёла, створаная для прасоўвання сувязей паміж адукацыйнымі ўстановамі свету. Яна ставіць перад сабой задачу сумеснага выкарыстання праектаў і дапамогу школам з меншымі рэсурсамі, і ўсё гэта на карысць паўсюднага доступу да адукацыі.
19 сакавіка 2014 г. Святы Пасад афіцыйна прызнаў “Scholas Occurrentes” прыватным фондам. Ад жніўня 2015 г. ён падпарадкоўваецца Кангрэгацыі па справах духавенства. Узначальваюць яго Хасэ Марыя дэль Кораль і Энрыке Палмейра, якія разам з біскупам Марсэла Санчэсам Саронда фарміруюць яго кіраўніцтва.