Пошук

Стоп-кадр папскага відэа Стоп-кадр папскага відэа

Малітоўная інтэнцыя Папы: даручыць пакуты свету Сэрцу Езуса

Францішак заклікаў маліцца за людзей, якія пакутуюць ад вялікіх цяжкасцяў, што абрынуліся на свет. Ён агучыў сваю малітоўную інтэнцыю на чэрвень у відэароліку, які быў распаўсюджаны Сусветнай сеткай малітвы.

“Шмат людзей пакутуе ад сур’ёзных цяжкасцей. Мы можам дапамагчы ім, суправаджаючы іх на шляху з вялікай спагадай, якая пераўтварае жыццё людзей, набліжае іх да сэрца Езуса Хрыста, што прымае ўсіх нас у рэвалюцыі пяшчотнасці”, - зазначыў Святы Айцец. 

“Mолімся, каб тыя, хто пакутуе, знайшлі шлях жыцця, дазволіўшы дакрануцца да сябе Сэрцу Езуса”, - агучыў малітоўную інтэнцыю Францішак.

Чэрвень у Каталіцкім Касцёле прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса. На працягу гэтага месяца ў касцёлах праходзяць адмысловыя набажэнствы. Гэта традыцыя з’явілася спачатку ў Францыі, а ў 1873 г. Пій ХІ афіцыйна зацвердзіў набажэнства для ўсяго Касцёла.

Ушанаванне Сэрца Езуса ў чэрвені складаецца з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і спеву або чытання Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якая складаецца з 33-х просьбаў-зваротаў, што спасылаюцца на кожны з гадоў зямнога жыцця Збаўцы.

Відэа-ролік з удзелам Папы
05 чэрвеня 2020, 07:25