Малітоўная інтэнцыя Папы: даручыць пакуты свету Сэрцу Езуса
“Шмат людзей пакутуе ад сур’ёзных цяжкасцей. Мы можам дапамагчы ім, суправаджаючы іх на шляху з вялікай спагадай, якая пераўтварае жыццё людзей, набліжае іх да сэрца Езуса Хрыста, што прымае ўсіх нас у рэвалюцыі пяшчотнасці”, - зазначыў Святы Айцец.
“Mолімся, каб тыя, хто пакутуе, знайшлі шлях жыцця, дазволіўшы дакрануцца да сябе Сэрцу Езуса”, - агучыў малітоўную інтэнцыю Францішак.
Чэрвень у Каталіцкім Касцёле прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса. На працягу гэтага месяца ў касцёлах праходзяць адмысловыя набажэнствы. Гэта традыцыя з’явілася спачатку ў Францыі, а ў 1873 г. Пій ХІ афіцыйна зацвердзіў набажэнства для ўсяго Касцёла.
Ушанаванне Сэрца Езуса ў чэрвені складаецца з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і спеву або чытання Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якая складаецца з 33-х просьбаў-зваротаў, што спасылаюцца на кожны з гадоў зямнога жыцця Збаўцы.