Папа маліўся за людзей, якія аддалі жыццё ў барацьбе з COVID-19
“Будзем горача маліцца за ўрачоў, валанцёраў, медсясцёр, усіх медыцынскіх работнікаў і многіх, хто аддаў сваё жыццё ў гэты перыяд”, - заклікаў Папа.
Святы Айцец выказаў сваю занепакоенасць эпідэміялагічнай сітуацыяй у Амазоніі, дзе шмат людзей памерла, у тым ліку сярод карэннага насельніцтва. “Праз заступніцтва Марыі, Маці Амазоніі, малюся за бедных і найбольш уразлівых у гэтым дарагім рэгіёне, але і за людзей ва ўсім свеце; заклікаю, каб кожны меў доступ да медыцынскай дапамогі”, - сказаў Папа.
, - заўважыў Францішак.
У Амазоніі амаль 156 тыс. людзей заражаных каронавірусам. Памерла не менш за 7,5 тыс. Самая крытычная сітуацыя склалася ў Бразіліі: больш за 12 тыс. выпадкаў заражэння толькі ў Манаусе. Трывожная сітуацыя таксама ў Перу, асабліва ў рэгіёне Ікітас, і ў Балівіі, у дэпартаменце Санта-Крус. У Венесуэле, краіне, пацярпелай ад сур’ёзнага сацыяльна-эканамічнага крызісу, няма дакладных дадзеных аб пандэміі.