1585844576591.jpg

Пантыфік падтрымаў краіны ў змаганні з каронавірусам

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 7 чэрвеня 2020 г. прайшла ў Ватыкане, Папа выказаў блізкасць усім, хто пакутуе ад каронавіруса.

Францішак прывітаў жыхароў Рыма і пілігрымаў, якія сабраліся на плошчы св. Пятра. Ён заўважыў, што іх прысутнасць з’яўляецца знакам таго, што ў Італіі вострая фаза пандэміі была пераадолена. У той жа час Пантыфік падкрэсліў, што “яшчэ рана святкаваць перамогу” і неабходна прытрымлівацца ўсіх існуючых нормаў бяспекі.

Папа заўважыў, што ў некаторых іншых краінах ахвярамі віруса, на жаль, яшчэ становіцца шмат людзей. “У мінулую пятніцу ў адной з іх кожную хвілін паміраў адзін чалавек. Прагну выказаць маю блізкасць гэтым народам, хворым і іх родным, а таксама ўсім, хто аб іх клапоціцца”, - падкрэсліў Святы Айцец.
 

07 чэрвеня 2020, 12:08