Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік ухваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі

10 ліпеня 2020 г. Францішак правёў сустрэчу з кардыналам Анджэла Бэчу, прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі, падчас якой дазволіў абнародаваць падрыхтаваныя дыкастэрыяй дэкрэты.

Першы дакумент тычыцца прызнання цуда, здзейсненага праз заступніцтва італьянскай свецкай верніцы, Слугі Божай Марыі Антоніі Сама (1875-1953).

Святы Айцец ухваліў таксама чатыры дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў Слугаў Божых: італьянскага езуіта, місіянера, падарожніка, картографа і даследчыка Мексікі, кс. Эўсебіа Франчэска Кіні (1645-1711); іспанскага святара, кс. Марыяна Хасэ дэ Ібаргуэнгуацыа-і-Зулуага (1815-1888), іспанскай манахіні, заснавальніцы Таварыства Збаўцы, Марыі Фэлікс Торэс (1907-2001); а таксама італьянскага свецкага верніка з Асацыяцыі Ціхіх Працаўнікоў Крыжа, Анджаліна Банэта (1948-1963).
 

11 ліпеня 2020, 14:29