Францішак нагадаў пра неад’емнасць чалавечай годнасці
Пантыфік працягнуў цыкл катэхез, прысвечаных тэме пандэміі і разважанню пра свет у паслякрызісны перыяд.
Папа заўважыў, што “каронавірус – не адзіная хвароба, з якой трэба змагацца”, бо “пандэмія выявіла больш шырокія сацыяльныя паталогіі”, сярод якіх – “скажонае бачанне чалавека”, стаўленне да яго як да рэчы, якой можна пакарыстацца, каб потым выкінуць, ігнараванне яго годнасці і сацыяльнай прыроды.
, - сцвердзіў Святы Айцец.
Ён нагадаў, што Бог надаў чалавеку непаўторную годнасць і запрасіў да адзінства з Ім і нашымі братамі і сёстрамі, надзяліў здольнасцю даваць і абараняць жыццё, апрацоўваць зямлю і клапаціцца пра яе. Таксама і Езус вучыць служыць і ахвяраваць жыццё дзеля іншых (гл. Мц 20,20-28).
Неад’емнасць чалавечай годнасці, “створанай па вобразе Бога”, падкрэсліў Другі Ватыканскі Сабор, а выразам гэтага прынцыпу ў сучаснай культуры стала Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.
, - адзначыў Папа.
Успрыняцце іншага чалавека і ўсяго стварэння як “дару Айцоўскай любові”, выклікае праяўленне “ўвагі, клопату і захаплення”; стаўленне да бліжняга як да брата становіцца крыніцай “спагады і эмпатыі”; сузіранне наваколля ў святле веры дапамагае развіваць уласную крэатыўнасць і энтузіязм, “каб вырашаць драматычныя сітуацыі гісторыі”. Чалавек пачынае ўспрымаць і развіваць свае здольнасці ў ключы адказнасці, як Божыя дары, прызначаныя на служэнне чалавецтву і стварэнню, - патлумачыў Францішак.
, - сцвердзіў Папа.
Ён нагадаў, што “вера заўсёды патрабуе нашага дазволу на тое, каб быць вылечанымі і вызваленымі з нашага індывідуалізму, асабістага і калектыўнага”.
Святы Айцец пажадаў, каб Пан “вярнуў нам зрок”, з тым “каб мы ўбачылі, што значыць быць членамі чалавечай сям’і”, і “каб гэтае бачанне ўвасобілася ў канкрэтных учынках спагадлівасці і павагі да кожнага чалавека, клопату і абароны нашага агульнага дома”.