Малітоўная інтэнцыя Папы: “не” раскраданню рэсурсаў планеты
Маліцца аб справядлівым выкарыстанні рэсурсаў планеты заклікаў Францішак, абвяшчаючы сваю малітоўную інтэнцыю на верасень 2020 г. Адмысловы відэаролік з яго ўдзелам выпусціла Сусветная сетка малітвы.
“Мы выціскаем рэсурсы планеты. Выціскаем іх так, нібыта гаворка ідзе пра апельсін. Краіны і прадпрыемствы Поўначы абагаціліся, эксплуатуючы прыродныя рэсурсы Поўдня, стварыўшы “экалагічны доўг”. Хто аплаціць гэты доўг?”, - спытаў Папа.
Святы Айцец падкрэсліў, што “экалагічны доўг” расце, калі наднацыянальныя кампаніі робяць за межамі сваіх краін тое, што ў іх краінах не дазволена, і назваў гэта абуральным.
“Сёння – не заўтра, а сёння! – мы павінны пачаць з адказнасцю клапаціцца пра стварэнне. Будзем маліцца аб тым, каб рэсурсы планеты не раскрадаліся, але, каб імі дзяліліся ў духу справядлівасці і павагі. “Не” – раскраданню, “так” – дзяленню”, - падкрэсліў Пантыфік.
31 жніўня 2020, 13:14