Папа да кубінцаў: няхай Пан вызваліць вас і дасць палёгку
Звяртаючыся да вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі, Святы Айцец узгадаў пятую гадавіну свайго візіту на Кубу і прывітаў мясцовых католікаў.
“У гэтыя дні спаўняецца пяць гадоў з часу майго Апостальскага падарожжа на Кубу. Вітаю маіх братоў біскупаў і ўсіх сыноў і дачок гэтай любімай зямлі. Запэўніваю вас у маёй блізкасці і маёй малітве. Прашу Пана праз заступніцтва Маці Божай Міласэрнасці з Кобрэ, каб Ён вызваліў вас і палегчыў цяжкія часы, якія перажываеце з прычыны пандэміі”, - сказаў 23 верасня 2020 г. Папа.
Францішак наведаў Гавану, Ольгін і Сант’яга-дэ-Куба 19-22 верасня 2015 г. Раней на Кубе былі Ян Павел II – у 1998 г., і Бэнэдыкт XVI – у 2012 г.
23 верасня 2020, 13:54