Пошук

Папа падчас сустрэчы ў прадстаўнікамі "Banco Farmaceutico" Папа падчас сустрэчы ў прадстаўнікамі "Banco Farmaceutico" 

Папа: перамагчы “фармацэўтычную маргіналізацыю”

19 верасня 2020 г. Папа прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля 200 валанцёраў дабрачыннай арганізацыі “Banco Farmaceutico”, якая ўжо на працягу 20 гадоў дапамагае бедным атрымаць доступ да патрэбных ім лекаў.

Пантыфік звярнуў увагу на існаванне “фармацэўтычнай маргіналізацыі”, якая павялічвае падзел паміж краінамі і народамі. Ён падкрэсліў, што, калі ёсць магчымасць лячыць хваробу з дапамогай лекаў, трэба забяспечыць да іх доступ, прычым для ўсіх. У адваротным выпадку будзе пашырацца несправядлівасць.

“Вельмі шмат людзей, вельмі шмат дзяцей дагэтуль памірае ў свеце, таму што не могуць атрымаць лекі, даступныя ў іншых рэгіёнах”, - дадаў Францішак.

Святы Айцец заклікаў перамагаць “глабалізацыю абыякавасці” з дапамогай “глабалізацыі клопату”, ствараючы паўсюдны доступ да лекаў, якія могуць выратаваць шмат чалавечых жыццяў. Для гэтага, аднак, патрэбны намаганні ўсіх, - падкрэсліў Папа.

Пантыфік звярнуўся да прадстаўнікоў фармацэўтычных кампаніі з заклікам спрыяць справядліваму размеркаванню лекавых сродкаў, служачы самым патрабуючым.

Паводле Францішка, пандэмія каронавіруса справакавала “фармацэўтычную беднасць”, змагацца з якой трэба больш шырокім распаўсюджваннем у свеце новай вакцыны. Пры гэтым прыярытэт не павінны мець больш багатыя. Вакцына не павінна стаць таксама выключнай уласнасцю той ці іншай краіны, але служыць усім, - лічыць Святы Айцец.
 

19 верасня 2020, 13:52