Папа: перамагчы “фармацэўтычную маргіналізацыю”
Пантыфік звярнуў увагу на існаванне “фармацэўтычнай маргіналізацыі”, якая павялічвае падзел паміж краінамі і народамі. Ён падкрэсліў, што, калі ёсць магчымасць лячыць хваробу з дапамогай лекаў, трэба забяспечыць да іх доступ, прычым для ўсіх. У адваротным выпадку будзе пашырацца несправядлівасць.
“Вельмі шмат людзей, вельмі шмат дзяцей дагэтуль памірае ў свеце, таму што не могуць атрымаць лекі, даступныя ў іншых рэгіёнах”, - дадаў Францішак.
Святы Айцец заклікаў перамагаць “глабалізацыю абыякавасці” з дапамогай “глабалізацыі клопату”, ствараючы паўсюдны доступ да лекаў, якія могуць выратаваць шмат чалавечых жыццяў. Для гэтага, аднак, патрэбны намаганні ўсіх, - падкрэсліў Папа.
Пантыфік звярнуўся да прадстаўнікоў фармацэўтычных кампаніі з заклікам спрыяць справядліваму размеркаванню лекавых сродкаў, служачы самым патрабуючым.
Паводле Францішка, пандэмія каронавіруса справакавала “фармацэўтычную беднасць”, змагацца з якой трэба больш шырокім распаўсюджваннем у свеце новай вакцыны. Пры гэтым прыярытэт не павінны мець больш багатыя. Вакцына не павінна стаць таксама выключнай уласнасцю той ці іншай краіны, але служыць усім, - лічыць Святы Айцец.