Святы Айцец: вучыць моладзь быць сведкамі веры
Вучыць моладзь быць не толькі выдатнымі студэнтамі, але і сапраўднымі сведкамі веры, - заклікаў Святы Айцец філіпінскіх каталіцкіх педагогаў.
21-25 верасня 2020 г. каля 1500 каталіцкіх выхавальнікаў, настаўнікаў, універсітэцкіх выкладчыкаў гэтай азіяцкай краіны прымае ўдзел у штогадовым адукацыйным кангрэсе, які сёлета па прычыне пандэміі праходзіць у анлайн-фармаце.
У пасланні за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна Пантыфік заклікаў вучыць моладзь не толькі крытычнаму мысленню, але і хрысціянскаму вучэнню і этыцы. Гэта, на яго думку, дапаможа сфармаваць людзей, гатовых браць на сябе вялікую адказнасць у грамадстве і сведчыць у свеце аб сапраўднай веры.
23 верасня 2020, 13:37