Папа прыняў членаў журы міжрэлігійнай прэміі
Папа прыняў на аўдыенцыі членаў журы Міжнароднай прэміі на карысць братэрства Zayed Award for Human Fraternity. Яна названа ў гонар шэйха Заіда бэн Султана аль-Нахаяна, першага кіраўніка ААЭ.
Узнагарода была ўстаноўлена з нагоды гістарычнай сустрэчы Папы з Вялікім імамам Аль-Азхар у 2019 г. у Абу-Дабі і прысуджаецца за “значныя намаганні па прасоўванні чалавечага развіцця і садзейнічанні мірнаму суіснаванню”. Яна будзе ўручацца штогод у памеры 1 млн. долараў ЗША. Першых лаўрэатаў абвесцяць 4 лютага 2021 г.
Кандыдатаў на прэмію могуць вылучаць члены ўрадаў, суддзі вышэйшых судовых інстанцый, кіраўнікі агенцтваў ААН, а таксама прадстаўнікі акадэмічнага і культурнага свету, міжнародных няўрадавых арганізацый і Вышэйшага камітэта па рэалізацыі мэт “Дэкларацыі аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні”.
26 кастрычніка 2020, 11:59