Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік прыме ўдзел у міжрэлігійнай малітве за мір

Святы Айцец прымеў удзел у міжрэлігійнай малітоўнай сустрэчы на тэму: “Ніхто не збаўляецца ў адзіночку – мір і братэрства”. Яна адбудзецца 20 кастрычніка 2020 г. у Рыме.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што спачатку Францішак памоліцца  з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій у рымскай базыліцы Санта-Марыя-ін-Арачэлі, а затым прыме ўдзел у цырымоніі з прадстаўнікамі розных рэлігій свету на Капіталійскім пагорку.

Сярод удзельнікаў падзеі: Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І, прадстаўнікі розных праваслаўных і пратэстанцкіх Цэркваў, юдаізму, ісламу, будызму, іншых рэлігій. З кароткай прамовай звернецца Прэзідэнт Італіі Сэрджа Матарэла, а таксама прагучыць відэапасланне старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулі Фон дэр Ляен. Пасля малітвы і выступленняў удзельнікаў адбудзецца хвіліна маўчання ў памяць пра ахвяр пандэміі і войнаў. Затым рэлігійныя лідары запаляць свечкі ў адмысловым кандэлябры міру.

Міжрэлігійная малітоўная сустрэча пройдзе ўжо ў 34-ы раз. Яе ініцыятарам з’яўляецца каталіцкая дабрачынная арганізацыя “Супольнасць св. Эгідзія”. Першая такая акцыя адбылася ў кастрычніку 1986 г. у Асізі на заклік св. Яна Паўла ІІ.

“У цяжкі перыяд гісторыі, звязаны з пандэміяй, а таксама старымі і новымі войнамі – напрыклад, дзесяцігадовай вайной у Сірыі ці апошняй, у Нагорным Карабаху, – з сэрца Еўропы свету будзе прапанаваны ўрачысты момант рэфлексіі, малітвы і сустрэчы: пасланне надзеі на будучыню ў імя самага каштоўнага скарбу, якім ёсць мір”, - гаворыцца ў паведамленні арганізатараў малітоўнай акцыі.
 

17 кастрычніка 2020, 12:08