Францішак падзякаваў за службу італьянскім карабінэрам
Пантыфік выказаў вайскоўцам падзяку за службу на карысць Апостальскай Сталіцы, якую яны здзяйсняюць у супрацоўніцтве з італьянскай паліцыяй і корпусам Ватыканскай жандармерыі.
Францішак звярнуў увагу на тое, што праца каля Ватыкана патрабуе аб праваахоўнікаў цярплівасці і асаблівай увагі да найбольш уразлівых людзей, у першую чаргу да пажылых, якія з’яўляюцца каранямі і жывой памяццю нашай культуры. Гэта, на яго думку, садзейнічае даверлівым адносінам і імкненню да агульнага дабра, якія ўстанаўліваюцца паміж карабінэрамі і народам. “Сапраўды, цікава: калі сустракаем карабінэра, мы ўпэўнены ў тым, што можам разлічваць на яго дапамогу”, - дадаў Святы Айцец.
Святы Айцец падкрэсліў, што місія карабінэраў патрабуе адкрытасці, разважлівасці, духа самаахвярнасці і пачуцця абавязку. Ён заклікаў сваіх гасцей дапамагаць людзям быць добрымі грамадзянамі і абаронцамі права на жыццё. “У выкананні вашай прафесійнай дзейнасці, няхай вас заўсёды суправаджае ўсведамленне таго, што кожны чалавек любімы Богам, з’яўляецца Яго стварэннем і ў сілу гэтага заслугоўвае пашаны”, - сцвердзіў Пантыфік.