Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: сузіральныя законы – святло, якое паказвае гавань

Святы Айцец нагадаў пра ролю кантэмпляцыйных законаў у Касцёле. Ён прысвяціў адмысловае паведамленне на сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы Twitter.

21 лістапада ў Касцёле ўзгадваюць працу і місію манахінь і манахаў, якія жывуць у закрытых ордэнах.

“Сёння мы адзначаем успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі і Дзень Pro Orantibus. Дзякуй вам, кантэмпляцыйныя сёстры і браты, бо вы – апора для слабых, святло, якое паказвае гавань, паходні, якія асвятляюць цёмную ноч, і вартавыя, якія абвяшчаюць новы дзень”, - напісаў Францішак.

Дзень Pro Orantibus, прысвечаны падтрымцы сузіральнага манаства, быў заснаваны Піем XII у 1953 г. Гэта фактычна стала эфектам расследавання становішча зачыненых законаў, ініцыяванае Папам пасля вайны. Аказалася, што яны часта жылі ў галечы і змагаліся з цяжкасцямі пасляваеннага перыяду. Цяпер кожны год 21 лістапада па ўсім свеце збіраюцца ахвяраванні на падтрымку місіі кантэмпляцыйных кляштараў.
 

21 лістапада 2020, 12:52