Пантыфік заклікаў рабіць больш для абароны годнасці жанчын
Францішак прымеркаваў сваё паведамленне ў Twitter да Міжнароднага дня ліквідацыі гвалту ў адносінах да жанчын.
“Вельмі часта жанчын абражаюць, збіваюць, гвалцяць, прымушаюць займацца прастытуцыяй... Калі мы хочам лепшага свету, які будзе мірным домам, а не полем бітвы, нам усім трэба зрабіць значна больш для абароны годнасці кожнай жанчыны”, - напісаў Святы Айцец.
ААН паведамляе, што пасля ўспышкі каронавіруса колькасць выпадкаў фізічнага, сексуальнага і псіхалагічнага гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак, асабліва бытавога характару, працягвае расці. Гэта адна з найбольш шырока распаўсюджаных і складаных для выкаранення праблем, звязаных з катастрафічнымі наступствамі парушэння правоў чалавека ў сучасным свеце. На сайце Арганізацыі яна называецца “ценявой пандэміяй”.
26 лістапада 2020, 13:08