Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец даў тры парады на Адвэнт

Францішак даў вернікам некаторыя парады на Адвэнт. Адмысловы заклік ён зрабіў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 29 лістапада 2020 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Паспрабуем здабыць дабро з той цяжкой сітуацыі, якую стварыла для нас пандэмія”, - заахвоціў Пантыфік. Ён заўважыў, што ў адвэнтавы перыяд важна ўмацаванне сціпласці, увагі да блізкіх, а таксама малітвы ў сям’і.

“Гэтыя тры рэчы вельмі дапамогуць нам: большая сціпласць, ненавязлівая і паважлівая ўвага да блізкіх людзей, якія могуць знаходзіцца ў патрэбе, а таксама, што вельмі важна, моманты простай малітвы ў сям’і”, - сказаў Святы Айцец.
 

29 лістапада 2020, 12:51