Скульптура Беззаганнай Панны Марыі на Іспанскай плошчы ў Рыме Скульптура Беззаганнай Панны Марыі на Іспанскай плошчы ў Рыме 

Пандэмія: Папа не наведае Іспанскую плошчу ў Рыме

Традыцыйны візіт Святога Айца да скульптуры Маці Божай на Іспанскай плошчы ў Рыме сёлета праводзіцца не будзе. Прычына рашэння – каронавірус.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што 8 снежня 2020 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Францішак у прыватнай малітве даверыць апецы Багародзіцы Рым, яго жыхароў, а таксама шматлікіх хворых ва ўсім свеце.

Рашэнне не наведваць Іспанскую плошчу для традыцыйнага ўшанавання Беззаганнай Панны Марыі было прынята ў сувязі з надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Звычай штогадовага ахвяравання кветак і малітвы ля фігуры Беззаганнай Панны Марыі на Іспанскай плошчы ў Рыме ўвёў у 1953 г. папа Пій ХІІ. Амаль 12-мятровая калона на гэтым месцы была ўстаноўлена ў 1857 г. у гонар прыняцця дагмата аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі. Устанаўленне помніку адбылося па ініцыятыве караля Абедзьвюх Сіцылій Фэрдынанда ІІ Бурбона. Такім чынам манарх хацеў падзякаваць Багародзіцы за ўратавання жыцця, падчас замаху на яго, які адбыўся 8 снежня 1856 г.
 

30 лістапада 2020, 14:41