Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папа не зможа ўзначаліць цэлебрацыі на заканчэнне і пачатак года

Святы Айцец не зможа ўзначаліць эўхарыстычныя цэлебрацыі ў ватыканскай базыліцы св. Пятра, якія былі запланаваны на бліжэйшыя дні. Прычына – боль, выкліканы ішыясам.

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы паведаміў, што Першыя Нешпары і Те Deum вечарам 31 снежня 2020 г. узначаліць кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі Кардыналаў, а св. Імшу 1 студзеня 2021 г. – кардынал П’етра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці.

Матэа Бруні ўдакладніў таксама, што 1 студзеня Святы Айцец правядзе малітву “Анёл Панскі” з Папскай прыватнай бібліятэкі ў Апостальскім палацы, як гэта было запланавана раней.
 

31 снежня 2020, 12:37