Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Urbi et Orbi: Папа не з’явіцца на балконе бызылікі св. Пятра

Пантыфік не выйдзе сёлета на балкон лоджыі базылікі св. Пятра для абвяшчэння каляднага паслання і ўрачыстага благаслаўлення. Усяму віной супрацькавідныя меры.

“Улічваючы новыя абмежаванні, прынятыя для стрымлівання пандэміі COVID-19, як паведаміла Прэфектура Папскага дома, 25 снежня 2020 г., ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, Францішак абвесціць каляднае пасланне і ўдзеліць благаслаўленне Urbi et Orbi з Залы Благаслаўленняў (Aula delle Benedizioni) ватыканскага Апостальскага палаца. Малітву Анёл Панскі 26 і 27 снежня 2020 г., 1, 3 і 6 студзеня 2021 г. Папа ўзначаліць з Бібліятэкі Апостальскага палаца”, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве Залы Друку Святога Пасаду.

Нагадаем, што ў Вялікдзень 2020 г. Францішак таксама не з’явіўся на балконе ватыканскай базылікі. Плошча св. Пятра была закрыта для вернікаў з прычыны пандэміі. Папа правёў набажэнства Urbi et Orbi унутры галоўнага каталіцкага храма свету.
 

22 снежня 2020, 12:44