Відэа Святога Айца на завяршэнне марыйнага года ў Аргентыне
Францішак звярнуўся да аргентынскіх вернікаў з адмысловым відэапасланнем, якое прысвяціў завяршэнню Нацыянальнага года Найсвяцейшай Панны Марыі.
Святы Айцец адзначыў, што за апошнія месяцы, з улікам супрацькавідных мер і абмежаванняў, “прайшло вельмі шмат мерапрыемстваў у памяць і ў гонар Найсвяцейшай Панны, нашай Маці”.
Францішак духоўна далучаецца да ўсіх сваіх суайчыннікаў, якія ва ўрачыстасць Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны завяршылі Нацыянальны марыйны год.
“Не забывайце, што Марыя – гэта Маці і вучаніца. Яна – Маці Езуса, менавіта яна прывяла Езуса ў свет. Яна таксама вучаніца: Марыя першая ідзе за Панам, падпарадкоўваючыся і выконваючы тое, пра што кажа Хрыстус. Няхай вобраз Панны Марыі, Маці і вучаніцы, суправаджае нас у паўсядзённым жыцці!”, - сказаў Папа ў відэа.
09 снежня 2020, 11:45