Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Віншаванні Пантыфіка напярэдадні Божага Нараджэння

Францішак скарыстаўся агульнай аўдыенцыяй, каб павіншаваць вернікаў з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння. Асаблівыя словы прагучалі на адрас моладзі, пажылых людзей і маладых сужонкаў.

“Беручы прыклад з пастухоў, вы таксама бяжыце да святой Пячоры: Езус чакае вас, каб даць вам сваё святло і свой супакой. Ён хоча ўзбагаціць ваша жыццё сваёй любоўю і ласкай”, - сказаў Папа 23 снежня 2020 г.

“Няхай поўная адкрытасць Марыі і шчодрая гатоўнасць Юзафа стане прыкладам вітання Дзіцятка Езуса ў таямніцы Божага Нараджэння. Сардэчна жадаю ўсім святога Божага Нараджэння, радасці і супакою”, - звярнуўся да вернікаў Пантыфік.
 

23 снежня 2020, 11:08