Кабінет для вакцынацыі ў атрыуме Залы Паўла VI у Ватыкане Кабінет для вакцынацыі ў атрыуме Залы Паўла VI у Ватыкане 

Францішак і Бэнэдыкт XVI прышчапіліся ад COVID-19

У рамках кампаніі вакцынацыі супраць каронавіруса, якая пачалася ў Ватыкане, 14 студзеня 2021 г. прышчэпку з першай дозай вакцыны атрымалі Францішак і Бэнэдыкт XVI.

Інфармацыю пацвердзіў журналістам кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Францішак заявіў аб сваёй гатоўнасці прышчапіцца ад COVID-19 у нядаўнім інтэрв’ю італьянскаму тэлевізійнаму Canale 5. Ён падкрэсліў, што тут гаворка ідзе пра “этычны выбар”, ад якога залежыць не толькі ўласнае жыццё, але і жыццё іншых людзей. Папа перакананы, што вакцынацыю павінны прайсці ўсе.

Тое, што прышчэпку атрымае Бэнэдыкт XVI, некалькі дзён таму пацвердзіў яго асабісты сакратар, арцыбіскуп Георг Генсвайн. Разам з Папам-эмерытам вакцынацыю пройдуць усе жыхары яго рэзідэнцыі – кляштара Mater Ecclesiae.
 

14 студзеня 2021, 12:26