Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: пазбягаць фаталістычнага і магічнага мыслення

Папа звярнуўся з асаблівым прывітаннем да тых, хто “пачынае Новы год з цяжкасцямі, да хворых, беспрацоўных, да тых, хто жыве ў сітуацыі прыгнёту і эксплуатацыі”.

“Таксама хачу сардэчна прывітаць усе сем’і, асабліва тыя, якія маюць маленькіх дзяцей, і тыя, дзе чакаюць іх нараджэння. Няхай благаславіць вас Пан!”, - сказаў Францішак 3 студзеня 2021 г., віншуючы з Новым годам падчас малітвы “Анёл Панскі” ў Ватыкане.

“Як хрысціяне, давайце пазбягаць фаталістычнага або магічнага мыслення: мы ведаем, што ўсё пойдзе лепш, у залежнасці ад таго, наколькі з Божай дапамогай мы будзем разам працаваць на агульнае дабро, ставячы ў цэнтр самых слабых і тых, хто апынуўся ў неспрыяльных умовах”, - сказаў Папа.

“Яшчэ раз кірую да вас мае пажаданні на год, які толькі пачаўся. (...) Мы не ведаем, што прынясе нам 2021 год, але кожны з нас і ўсе мы можам больш актыўна ўдзельнічаць у клопаце адно пра аднаго і ў будаванні нашага агульнага дома”, - адзначыў Святы Айцец.
 

03 студзеня 2021, 12:53
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031