Пантыфік: пазбягаць фаталістычнага і магічнага мыслення
“Таксама хачу сардэчна прывітаць усе сем’і, асабліва тыя, якія маюць маленькіх дзяцей, і тыя, дзе чакаюць іх нараджэння. Няхай благаславіць вас Пан!”, - сказаў Францішак 3 студзеня 2021 г., віншуючы з Новым годам падчас малітвы “Анёл Панскі” ў Ватыкане.
“Як хрысціяне, давайце пазбягаць фаталістычнага або магічнага мыслення: мы ведаем, што ўсё пойдзе лепш, у залежнасці ад таго, наколькі з Божай дапамогай мы будзем разам працаваць на агульнае дабро, ставячы ў цэнтр самых слабых і тых, хто апынуўся ў неспрыяльных умовах”, - сказаў Папа.
“Яшчэ раз кірую да вас мае пажаданні на год, які толькі пачаўся. (...) Мы не ведаем, што прынясе нам 2021 год, але кожны з нас і ўсе мы можам больш актыўна ўдзельнічаць у клопаце адно пра аднаго і ў будаванні нашага агульнага дома”, - адзначыў Святы Айцец.