Пантыфік заахвоціў да малітвы аб еднасці хрысціян
Францішак заклікаў далучыцца да малітвы аб еднасці хрысціян. Падчас трансляцыі “Анёл Панскі” 17 студзеня 2021 г. ён нагадаў, што асабіста ўзначаліць Нешпары ў канцы адмысловага Тыдня малітваў.
“Заўтра важны дзень: пачынаецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. У гэтым годзе тэма спасылаецца на настаўленне Езуса: “Заставайцеся ў Маёй любові: прынесяце багаты плён”. У панядзелак, 25 студзеня, мы завершым яго цэлебрацыяй Нешпараў у базыліцы св. Паўла за Мурамі разам з прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх супольнасцей, якія прысутнічаюць у Рыме. У гэтыя дні будзем маліцца ў адзін голас аб выкананні жадання Езуса: “Каб усе былі адно”, - заклікаў Папа.
17 студзеня 2021, 12:26