Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа выказаў навагоднія пажаданні і заклікаў да міру ў Емене

“Жадаю ўсім года міру і надзеі пад абаронай Марыі, Святой Багародзіцы”, - звярнуўся Францішак да тых, хто праз СМІ далучыўся да яго ў малітве “Анёл Панскі”.

Папа падзякаваў людзям, якія, “паважаючы абмежаванні, накладзеныя пандэміяй”, праз малітву і разважанні адзначаюць 1 студзеня Сусветны дзень міру.

“У гэтым кантэксце я выказваю свой сум і заклапочанасць у сувязі з далейшай эскалацыяй насілля ў Емене, што выклікае мноства нявінных ахвяр, і малюся аб намаганнях для пошуку рашэнняў, якія дазволілі б вярнуць мір жыхарам, якія пакутуюць у гэтай краіны”, - сказаў Пантыфік.

Францішак таксама прывітаў нямецкіх і аўстрыйскіх дзяцей-калядоўшчыкаў (Sternsinger), якія, “не маючы магчымасці наведаць сем’і ў сваіх краінах, знайшлі спосаб паведаміць ім радасную навіну Божага Нараджэння, збіраючы ахвяраванні для сваіх аднагодкаў, што знаходзяцца ў патрэбе”.
 

01 студзеня 2021, 13:14