20 гадоў таму Францішак стаў кардыналам
Кардынал Бэрголіа меў тады 64 гады. Гэта быў яго дзявяты год біскупскага служэння, пасля таго, як у 1992 г. Ян Павел ІІ прызначыў яго дапаможным біскупам Буэнас-Айрэскай архідыяцэзіі і якую ён узначаліў праз шэсць гадоў.
Стаўшы кардыналам, аргентынскі іерарх не змяніў свайго простага і пакорнага ладу жыцця. Ён адмовіўся ад правядзення гучнага святкавання з нагоды надання яму кардынальскай годнасці, а вернікаў, якія хацелі суправаджаць яго на кансісторый у Рым, пераканаў ахвяраваць на дабрачыннасць грошы, якія былі б патрачаны на дарагое падарожжа ў Еўропу. Будучы Пантыфік нават адмовіўся ад новай пурпурнай кардынальскай сутаны, а папрасіў перарабіць для яго сутану свайго папярэдніка, кардынала Антоніа Кварасіна.
Сам Папа ўжо правёў 7 кансісторыяў, падчас якіх уключыў у Калегію кардыналаў 101 новага члена.