Агучана тэма паслання Пантыфіка на Дзень мігранта і бежанца
Натхненнем для абранай тэмы сталі словы з апошняй энцыклікі Францішка Fratelli tutti: “Дай Бог, каб урэшце не было ўжо “іншых”, а толькі “мы” (35). І гэта ўніверсальнае “мы” павінна стаць рэальнасцю найперш у Касцёле, пакліканым да камуніі ў разнастайнасці, - гаворыцца ў заяве Залы Друку.
Папскае пасланне на Сусветны дзень мігранта і бежанца будзе апублікавана пазней, але ўжо вядома, што яно атрымае шэсць падтэм. Асаблівая ўвага ў ім будзе нададзена клопату пра наш агульны дом, што азначае клопат пра агульную чалавечую сям’ю, клопат пра "мы", якія можам і павінны станавіцца ўсё больш і больш адкрытымі і гасціннымі.
Для належнай падрыхтоўкі да святкавання Сусветнага дня, як і ў мінулыя гады, Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, запусціць адмысловую інфармацыйную кампанію. Кожны чарговы месяц яна будзе прапаноўваць разважанні, інфармацыйныя матэрыялы і мультымедыйныя дапаможнікі для рэфлексіі на тэму, выбраную Святым Айцом.
Сусветны дзень мігранта і бежанца заснаваў у 1914 г. Пій X. Раней яго адзначалі ў Касцёле ў Другую звычайную нядзелю літургічнага года. Пачынаючы з 2019 г., згодна з рашэннем Францішка, ён адзначаецца ў другую нядзелю верасня. Дату абралі, кіруючыся душпастырскімі меркаваннямі.