Апублікавана праграма візіту Пантыфіка ў Ірак
Раніцай 5 верасня 2019 г. самалёт італьянскай авіякампаніі Alitalia са Святым Айцом на борце вылеціць з Рыма ў напрамку Ірака і праз некалькі гадзін прызямліцца ў міжнародным аэрапорце Багдада. Там адбудзецца ўрачыстая цырымонія прывітання. У той жа дзень Францішка будуць чакаць сустрэчы з Прэм’ерам, Прэзідэнтам, палітычным істэблішментам і дыпкорпусам. Завершыцца дзень размовай з мясцовым епіскапатам і духавенствам.
6 сакавіка Пантыфік наведае Наджаф і Ур. У першым горадзе яго прыме Вярхоўны Аятала Саід Алі Эль-Хусаймі Аль-Сістані, а ў другім – ён правядзе сустрэчу з лідарамі рэлігій, прысутных у Іраку. Дзень завершыць св. Імша ў багдадскай катэдры.
На наступны дзень Папу чакае інтэнсіўнае падарожжа Багдад-Эрбіл-Масул-Каракаш-Эрбіл-Багдад. Раніцай у Прэзідэнцкай зале аэрапорта Эрбіла яго прымуць рэлігійныя і грамадзянскія ўлады аўтаномнай вобласці Іракскага Курдыстана. Адтуль на верталёце ён накіруецца ў Масул, дзе ўзначаліць малітву за ахвяр вайны. Наступным пунктам стане Каракаш; там у касцёле Беззаганнага Зачацця Францішак сустрэнецца з прадстаўнікамі мясцовага грамадства. Пасля вяртання ў Эрбіл, ён узначаліць Эўхарыстыю на стадыёне імя Франса Харыры. Ужо позна вечарам Святы Айцец вернецца ў Багдад.
8 сакавіка раніцай, пасля ўрачыстай цырымоніі развітання, Францішак адправіцца з Багдада назад у Рым.
Раней, каментуючы візіт Святога Айца ў Ірак, кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін падкрэсліў, што Папа ў першую чаргу хоча падтрымаць мясцовых хрысціян і заклікаць іх да сведчання пасярод цяжкасцей. Іншая прыярытэтная тэма падарожжа: міжрэлігійны дыялог. Пантыфік таксама скарыстаецца магчымасцю, каб заахвоціць да палітычных рэформ і стабільнасці ў краіне.